Чаргінца не пусцілі на пахаванне Лепэра
Генералу Мікалаю Чаргінцу польская амбасада не дала візу, бо ён уваходзіць у "спіс неўязных" у Еўрасаюз.
Таксама візу не атрымаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Міхаіл Орда. Як паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы, абодва дзеячы хацелі паехаць на пахаванне польскага палітыка Анджэя Лепэра.
Як кажа кіраўнік афіцыёзнага Саюза пісьменнікаў Беларусі, яму не патлумачылм прычыны адмовы. Польская амбасада, у сваю чаргу, нагадвае, што і Чаргінец, і Орда ўваходзяць у афіцыйны еўрасаюзаўскі "спіс неўязных".
Нагадаем, што Лепэр загінуў 5 жніўня ў Варшаве пры нявысветленых акалічнасцях. Паводле папярэдніх звестак, ён здзейсніў самагубства.