Чарговыя затрыманні на Плошчы

Як паведаміў сайту АГП сведка затрымання, іх знянацку ўзялі ў кола людзі ў цывільным з рацыямі, моцнага целаскладу. Пасля перадалі іншай групе, якая ўпіхнула маладзёнаў у аўтобус, што стаяў ля будынка Палаца Рэспублікі.

Сярод затрыманых Алег Корбан, Аляксандр Стапаненка, Дзмітрый Байко, Алег Кіроль, Дзмітрый Сільчанка, Міхась Мікуліч, Захар Міхалкін.

Ганаровы старшыня АГП Станіслаў Багданкевіч у жывым эфіры Еўрарадыё назваў гэта чарговым прыкладам ціску і запалохвання з боку ўладаў. Акрамя таго, на думку Багданкевіча, такімі дзеяннямі ўлада пацвярджае, наколькі яе непакоіць узрослая палітычная актыўнасць беларусаў.