Часцей за ўсё ў Мінску ўганяюць Жыгулі, Volkswagen, Opel
Такую статыстыку па 2012 годзе паведаміў начальнік мінскай гарадской міліцыі Аляксандр Барсукоў.
Як паведамляе БЕЛТА, летась зарэгістравана 57 крадзяжоў і ўгонаў аўтамабіляў "Жыгулі", 24 — "Фольксваген", 21 — "Опель", 18 — БМВ.
З агульнага ліку пацярпелых машын толькі 61 аўтамабіль (30%) быў абсталяваны сігналізацыяй. У 31 выпадку аўто ўвогуле не з'ехалі з месца злачынства.
Фота — oblvesti.ru