Часопіс "Бярозка" стане дадаткам да "Маладосці"
Найстарэйшы беларускамоўны дзіцячы часопіс перастане выходзіць з Новага года. Прычынай называюць фінансавы крызіс.
Выданне існавала з 1926 года. Цяпер "Бярозка" страціць сваю вокладку і будзе дадаткам да часопіса "Маладосць", перадае Радыё "Свабода".
На мяжы 1980-1990-х, калі рэдактарам часопіса быў Вячаслаў Адамчык, наклад "Бярозкі" дасягнуў 50 тысяч асобнікаў. Сёлета ў верасні выйшаў юбілейны, тысячны нумар "Бярозкі", а летась часопіс адзначаў сваё 85-годдзе.
Нагадаем, што днямі стала вядома, што газета "Раніца" становіцца дадаткам да "Переходного возраста".