Чавес захацеў балатавацца на новы тэрмін

Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес будзе балатавацца на новы шасцігадовы тэрмін у наступным годзе.  Аб гэтым паведаміў сам палітык у інтэрв'ю газеце Correo del Orinoco, апублікаваным у нядзелю.

Лячыўшыся ад рака 56-гадовы прэзідэнт вярнуўся ў Венесуэлу ў суботу – праз тыдзень пасля таго, як паехаў на Кубу для праходжання курсу хіміятэрапіі.

Па словах самога Чавеса, лячэнне прайшло паспяхова, пухліны былі знойдзеныя, і ён вярнуўся ў краіну ў лепшым стане.