Чавеса маглі таемна пераправіць назад у клініку на Кубу

Нагадаем, што напярэдадні міністр сувязі і інфармацыі Венесуэлы Эрнэста Вільегас заявіў, што з Чавеса пагоршылася функцыянаванне дыхальнай сістэмы.

11 снежня мінулага года Чавесу зрабілі чацвёртую за апошнія паўтара года аперацыю ў сувязі з анкалагічным захворваннем. Аперацыя прайшла на Кубе. У сярэдзіне лютага Чавес нечакана вярнуўся ў Каракас, каб працягнуць лячэнне на радзіме.

Пераезд на Кубу ў спецыяльна абсталяваным самалёце мог адбыцца пасля таго як, верагодна, уначы 28 лютага пацыент перажыў крызіс, перадае РІА "Новости" версію іспанскага выдання. Неабходнасць вяртання на Кубу газета тлумачыць адсутнасцю неабходнага абсталявання ў Венесуэле.

Фота — AFP