Чавесу выдалілі ракавую пухліну
Прэзідэнт Венесуэлы расказаў аб гэтым, выступаючы з тэлезваротам да грамадзян сваёй краіны.
У трансляваным з Кубы выступе Чавес распавёў, што хірургі, якія рабілі яму аперацыю ў сувязі з абсцэсам, выявілі злаякасную пухліну, паведамляе ВВС. Чытаючы па паперцы Уга Чавес таксама сказаў, што пухліна была паспяхова выдаленая і цяпер ён на шляху да поўнага выздараўлення.