Чэхія выдзеліла стыпендыі для беларусаў на 2013-2014 гады

Пяць стыпендый выдзелена для вучобы па праграме падрыхтоўкі бакалаўраў і магістраў на чэшскай мове. Праграма прызначаная для выпускнікоў сярэдніх школ і прадугледжвае гадавы курс чэшскай мовы з наступнай здачай уступных іспытаў у вышэйшую навучальную ўстанову.

Адна стыпендыя даецца для вучобы па праграме падрыхтоўкі магістраў і для навучання ў аспірантуры на англійскай мове па спецыяльнасцях сельскай гаспадаркі, грамадскіх або прыродазнаўчых навук, эканомікі і інфарматыкі.

Кандыдаты на атрыманне стыпендый павінны зарэгістравацца да 9 лістапада 2012 года на сайце дыппрадстаўніцтва.