Чэхія развітваецца з Вацлавам Гавэлам
Да пятніцы яму могуць пакланіцца ўсе жадаючыя.
Тысячы людзей ідуць пакланіцца труне першага прэзыдэнта, якая выстаўленая ў былым касцёле Святой Ганны, які пазней быў перададзены фундацыі Вацлава і Дагмар Гавэлаў.
Чэшскі парламэнт ўшанаваў памяць памерлага палітыка на надзвычайным пасяджэнні. Ад сёння ў краіне абвешчаная трохдзённая жалоба. Пахаванне Вацлава Гаўла адбудзецца ў пятніцу ў самым знакамітым і вялікім чэшскім касцёле Святога Віта. На пажаданне сям’і нябожчык будзе крэміраваны, паведамляе “Радыё Свабода”.