Чэргі на беларуска-літоўскай мяжы зменшыліся
Аднак перасячы мяжу па-ранейшаму складана.
Згодна з інфармацыяй Дзяржаўнага памежнага камітэта, у чарзе на выезд з Беларусі ў Літву зараз стаіць каля 2 тысяч фур. Учора днём гэтая лічба дасягала 2,5 тысяч. Найбольш грузавікоў сабралося ля пункта пропуску “Катлоўка” — 810. Легкавым аўтамабілям складаней за ўсё перасячы мяжу з Літвой у Беняконях. Там чарга з 40 машын.
Сітуацыя з заторамі павінна вырашыцца ўжо заўтра, калі пасля рамонту адкрыецца пераход “Каменны Лог”.