Чэшскі прэм'ер: Еўрапейскую валюту выратуе толькі федэрацыя

У сваім артыкуле, апублікаваным у вядучай газеце краіны "Lidove noviny", чэшскі прэм'ер-міністр падкрэслівае, што падпісаная ў панядзелак ў Бруселі 25 краінамі ЕС дамова аб бюджэтнай стабільнасці — гэта крок да федэральнай эканамічнай структуры. Аднак яна не дае эфектыўных рашэнняў існуючых у еўразоне праблемаў. У той жа час дамова пазбаўляе краіны ЕС часткі суверэнітэту, адзначае Пётр Нечас.

Нагадаем, што дамову аб бюджэтнай стабільнасці адмовіліся падпісаць толькі Чэхія і Вялікабрытанія.