Чыноўнікаў Екацярынбурга “размазалі” па асфальце (фота)
Ананімныя мастакі намалявалі на вуліцах горада партрэты рэгіянальных чыноўнікаў, выкарыстаўшы ямы і выбоіны ў якасці элемента карціны.
Ямы на малюнках размешчаны так, што візуальна нагадваюць рот намаляваных. Побач з карыкатурнымі партрэтамі губернатара Свярдлоўскай вобласці Яўгена Куйвашава, кіраўніка адміністрацыі Екацярынбурга Аляксандра Якаба і старшыні думы горада Яўгена Парунова працытаваныя іх абяцанні, паведамляе выданне "Ura.Ru". Напрыклад, завяршыць "ямачны" рамонт да красавіка 2012 года.


Выданне адзначае, што якасць дарог Екацярынбурга традыцыйна крытыкуецца, а губернатар Куйвашаў, які ўступіў на пасаду ў канцы траўня, называў стан дарог сталіцы рэгіёну адным са сваіх прыярытэтаў у працы.