Ці адбудзецца газавая "інтэграцыя" Беларусі і краінаў Балтыі?

Яна назвала няслушным рашэнне ўрада Літвы не браць удзелу ў будаўніцтве тэрмінала звадкаванага газу ў Латвіі і будаваць сабе ўласны тэрмінал. Сёння ў гутарцы з ІА REGNUM Вясайтэ адзначыла, што самае правільнае было б будаваць адзіны тэрмінал для ўсяго рэгіёна з удзелам Беларусі і выкарыстоўваць пры гэтым дапамогу Еўрасаюза.

Цяпер абмяркоўваецца магчымасць будаўніцтва адразу трох тэрміналаў: аднаго ў Латвіі і двух у Літве. Тэрмінал у Клайпедзе быў бы прызначаны для патрэбаў Беларусі, аднак у яе пакуль няма сродкаў на такое будаўніцтва.