Ці паставяць помнік Лукашэнку ў Магілёве?

Магілёўцы дагэтуль не атрымалі пісьмовага адказу ад старшыні Магілёўскага аблвыканкама Пятра Рудніка на прапанову паставіць помнік Аляксандру Лукашэнку на цэнтральнай плошчы гораду, а саму плошчу Леніна перайменаваць у плошчу Лукашэнкі.

“Падчас мінулых прэзідэнцкіх выбараў некаторыя магілёўцы выказваліся за тое, каб усталяваць помнік Лукашэнку ў нашым горадзе, таму я вырашыў заняцца гэтым пытаннем і адправіў адпаведны ліст на імя старшыні аблвыканкама Пятра Рудніка. Аднак дагэтуль не атрымаў ад яго ніякага адказу”, — гаворыць ініцыятар звароту Аляксей Паўлоўскі.