ЦВК падвядзе вынікі парламенцкіх выбараў

Пра гэта 26 верасня паведаміў яе сакратар Мікалай Лазавік. Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прайшлі 23 верасня. Паводле звестак Цэнтрвыбаркама Беларусі, апублікаваных на афіцыйным сайце камісіі, на парламенцкіх выбарах прагаласавала 74,2% выбаршчыкаў ад іх спісачнага складу.

25 верасня ва ўсіх абласцях Беларусі і Мінску амаль аднагалосна абралі членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі пятага склікання.