Cёння раздалі Шнобелеўскія прэміі за 2012 год

Нагадаем, Шнобелеўская прэмія прысуджаецца за навуковыя дасягненні, "якія спачатку выклікаюць смех, а пасля прымушаюць задумацца". Звычайна гэта дасягненні ў фізіцы, хіміі, медыцыне, літаратуры, эканоміцы і барацьбе за мір.

Сярод сёлетніх лаўрэатаў — даследчыкі з Галандыі, якія атрымалі прэмію па псіхалогіі за адказ на пытанне, чаму Эйфелева вежа ў Парыжы падаецца меншай, калі, гледзячы на яе, схіліць галаву налева. Група амерыканскіх нейрафізікаў былі адзначаныя за стварэнне абсталявання, якое фіксуе актыўнасць галаўнога мозгу мёртвай рыбы. Між іншым, быў адзначаны і інжынер з Расіі Ігар Пятроў, які распрацаваў метад пераўтварэння выбуховых рэчываў у алмазы.