Да Андрэя Саннікава ізноў не дапусцілі адваката
Марына Кавалеўская спрабавала наведаць свайго падабароннага ў калоніі “Віцьба-3”.
Аднак ёй зноў адмовілі ў сустрэчы, паведамляе “Радыё Свабода”. Жонка Саннікава Ірына Халіп нагадала, што адвакатаў да яго не дапускаюць ужо больш за месяц.