Да канца снежня Беларусі трэба выплаціць 650 млн долараў

Таксама 270 мільёнаў долараў да канца снежня 2012-га могуць запатрабаваць па ўмоўных абавязацельствах у замежнай валюце. А агульная сума падобных выдаткаў у снежні складзе 925,9 млн долараў.

На працягу студзеня-лютага 2013 года Беларусі неабходна будзе выплаціць амаль 500 мільёнаў долараў па знешніх пазыках. А па ўсіх валютных абавязальніцтвах на працягу бліжэйшага года нашай краіне трэба выплаціць каля 5,3 млрд долараў.