Да канца года "камуналка" падаражэе яшчэ адзін раз

Аднак, абяцае чыноўнік, агульнае павышэнне тарыфаў на камунальныя паслугі сёлета не перавысіць 5 долараў.

Шагун: "Урад вызначыў тарыфную палітыку на 2012 год у разліку павышэння коштаў на 5 долараў для стандартнай двухпакаёвай кватэры з трыма жыхарамі. Сёлета ўжо павялічваліся тарыфы ў красавіку і з 1 чэрвеня. Яны выраслі на 2,5 долара. Зыходзячы з гэтага, можна вызначыць, што ў тым жа дыяпазоне трэба чакаць павышэння тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі да канца года".

Пры гэтым Шагун не назваў пэўныя тэрміны магчымага павышэння тарыфаў.

Нагадаем, што яшчэ на пачатку 2011 года Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў не павялічваць кошт "камуналкі" больш як на 5 долараў у год.

Фота — caricatura.ru