Да канца лета акцыз на піва павысіцца амаль у пяць разоў
А само піва – больш чым у два.
Менавіта такога падаражэння чакаюць вытворцы піва. Пытанне аб павышэнні піўнога акцызу абмяркоўваецца з вясны.Чакалася, што новы акцыз ўступіць у сілу яшчэ з чэрвеня. Аднак тады ў апошні момант кошты замарозілі.
Але ненадоўга. Як паведаміла парталу Naviny.by крыніца ў органах дзяржкіравання, акцызыў бок павелічэння могуць быць змененыя ў канцы лета. Півавары больш за іншых пацерпяць ад павышэння ставак. Акцыз на гарэлку прапануецца ўзняць менш чым у 2 разы, у той жа час акцыз на піва – амаль у 5 разоў.