Да канца месяца МАЗ ацэняць другі раз

Аднак назвы ацэншчыка у Міністэрстве прамысловасці не паведамляюць, інфармуе “Інтэрфакс”.


Нагадаем, што раней незалежная аўдытарская кампанія Ernst & Young ужо праводзіла ацэнку кошту актываў МАЗа. Паводле неафіцыйных дадзеных, аўдытар ацаніў актывы прадпрыемства ў 800 мільёнаў долараў. Аднак улады Беларусі не пагадзіліся з названымі лічбамі.

Ацэнка МАЗа неабходная для продажу прадпрыемства, альбо яго ўваходжання ў склад холдынгу. Цікавасць да такога варыянту ўжо выказалі шэраг расійскіх кампаній.