Да "пасобнікаў" трапілі адразу тры брэсцкія выкладчыкі
Сайт posobniki.com папоўніў спіс асобаў, якія спрычыніліся да палітычных рэпрэсіяў у дачыненні да брэсцкіх студэнтаў.
Як сцвярджаюць аўтары сайта, Мароз Міхаіл Фёдаравіч, намеснік дэкана факультэта водазабеспячэння і гідрамеліярацыі БрДТУ, неаднаразова прысутнічаў на маўклівых акцыях з мэтай выяўлення студэнтаў установы і далейшага ціску на іх.
За прымушэнне студэнтаў гэтай жа ВНУ удзельнічаць у датэрміновым галасаванні папоўніў спісы пасобнікаў і дэкан факультэту — Ракецкі Валерый Міхайлавіч.
А БрДУ імя А.С. Пушкіна ў спісе прадставіў дэкан факультэта замежных моў Севярын Сяргей Мікалаевіч. Па яго ініцыятыве пасля падзей 19 снежня 2010 года была адлічана студэнтка 2-га курса Аліна Літвінчук.