Дабрачынны фонд "Дзецям Чарнобыля" спыняе дзейнасць

Па яго словах, якія перадае БелаПАН, фонд "Дзецям Чарнобыля" "выканаў сваю сацыяльную місію". Грушавы нагадаў, што роўна 23 гады таму, 21 снежня, першая група чарнобыльскіх дзяцей выляцела на аздараўленне за мяжу. Зараз дзеці Чарнобыля выраслі, у іх ёсць уласныя дзеці, і фонд ім мала чым можа дапамагчы.

Цяпер, кажа Грушавы, прыйшоў час іншых дзеянняў і іншых праектаў. Сам экс-старшыня фонду ўвайшоў у раду новай арганізацыі — Platform Innovation. Яна будзе займацца праблемай дапамогі вязням.

Фота Змітра Лукашука