Дачцэ Рауля Кастра адмовілі ў амерыканскай візе
Пра гэта паведамляюць чальцы амерыканскай гей-супольнасці.
Марыэла Кастра з'яўляецца актывісткай ЛГБТ-руху на Кубе. У ЗША яе запрасілі для атрымання прэміі за абарону правоў сэксуальных меншасцяў. Уручэнне прэміі мусіла адбыцца ў Філадэльфіі, перадае ВВС.
Аднак, як сцвярджаюць актывісты, Дзярждэпартамент ЗША не дазволіў ёй прыехаць на тэрыторыю краіны. Хоць зусім нядаўна жанчына ездзіла ў Нью-Ёрк для ўдзелу ў мерапрыемстве ААН.
Марыэла Кастра ўзначальвае Кубінскі нацыянальны цэнтр сэксуальнай адукацыі ў Гаване, а таксама з'яўляецца дзейсным чальцом Сусветнай асацыяцыі сэксуальнага здароўя.
Фота — m.newsru.com