Дачка партызана прыдумала ў Нью-Ёрку пах Беларусі
Сафія Гройсман — адзін з найлепшых парфумераў у свеце.
Яна нарадзілася ў беларускім мястэчку Любча, адкуль у паваенны час з бацькамі выехала ў Польшчу, а адтуль — у ЗША.
Гройсман нядаўна зрабіла духі, якія прысвячае Беларусі.
"Духі будуць мець французскую назву "Жаданне прахалоды", — распавядае парфумер у інтэрв'ю парталу tut.by. — Але формулу я назвала "Белая Русь № 5". Гэта пах з майго дзяцінства, ён асацыюецца з чысцінёй і прахалодай".
Сафія Гройсман кажа, што збіраецца зрабіць "пах Беларусі" недарагім, даступным сярэднестатыстычнай беларусцы.