ДАІ Мінскай вобласці сёння шукае кіроўцаў без правоў
Масіраваная аперацыя будзе доўжыцца на працягу ўсяго дня.
З пачатку года па віне такіх кіроўцаў на дарогах Мінскай вобласці адбылося 73 аварыі, у якіх загінулі 12 чалавек, а 78 атрымалі раненні, паведамляе БелТА. Часта кіроўцы, пазбаўленыя пасведчання за грубыя парушэнні правілаў руху, усё роўна садзяцца за руль і падвяргаюць небяспецы сябе і іншых, ні ў чым не вінаватых людзей.