ДАІ паўгадзіны лавіла ліхача ў начным Мінску

Як інфармуе БЕЛТА, інцыдэнт адбыўся ўначы. Экіпаж ДАІ заўважыў ліхача ў "Фордзе Скорпіа" ў раёне вуліц Шаранговіча і Цімашэнкі. Яго паспрабавалі спыніць, але кіроўца праігнараваў патрабаванне. Пачалася пагоня, якая доўжылася каля 25 хвілін. На хуткасці 150-160 км/г кіроўца "Форда" спрабаваў уцячы ад інспектараў. На вуліцы Адоеўскага кіроўца не справіўся з кіраваннем, аўтамабіль раскруціла на 180 градусаў. Інспектары затрымалі ліхача.

За рулём "Форда" знаходзіўся 25-гадовы мужчына. Экспертыза паказала ў яго ў крыві 1,8 праміле алкаголю. У яго не было пасведчання кіроўцы, а часовы дазвол на кіраванне аўтамабілем быў пратэрмінаваны. Таксама адсутнічала абавязковая страхоўка. Інспектары ДАІ склалі на парушальніка 10 адміністрацыйных пратаколаў.

Фота — uralinform.ru