ДАІ перакрыла праспект Незалежнасці (ФОТА)

Машыны ДАІ перакрылі ўезды на праспект Незалежнасці ў Мінску. Зараз трапіць на праспект можна толькі з некаторых бакавых вуліцаў. Аўтамабіляў на праспекце нашмат менш, чым звычайна ў гэты вечаровы час, калі людзі раз'язджаюцца з працы.

Таксама на праспекце Незалежнасці перакрытыя 2 цэнтральныя паласы, па адной у кожны бок руху. Дакладна так жа гэта бывае падчас акцыяў "маўклівага" пратэсту, якія праходзяць на Кастрычніцкай плошчы.