Долар патаннеў на 20 рублёў
Яго курс сёння склаў 8660 беларускіх рублёў.
Першы дзень адзінай гандлёвай сесіі на Беларускай валютна-фондавай біржы прынёс лёгкае ўмацаванне рубля, паведамляе nn.by. Таргі прайшлі літаральна за пяць хвілін і скончыліся з наступнымі вынікамі: курс долара апусціўся з 8 680 да 8 660 рублёў, еўра не змяніўся і застаўся на ўзроўні 11 900 рублёў, а расійскі рубль патаннеў з 277 да 276 рублёў.