Дамініка Строс-Кана выгнала з дому жонка

Як паведамляе РБК, жонка палітыка Ан Сінклер каля месяца таму выставіла яго з кватэры ў цэнтры Парыжа. Усе апошнія тыдні яны жывуць паасобку, і справа ідзе да разводу.

Паведамляецца, што Строс-Кан ажаніўся з Ан Сінклер 20 гадоў таму. Журналістка, якая брала інтэрв'ю ў перспектыўнага міністра фінансаў, закахалася ў яго. Прычым яна не асуджала мужа нават тады, як кіраўніка МВФ абвінавачвалі ў згвалтаванні пакаёўкі ў нью-ёркскім гатэлі.

Цяпер жа нядаўні прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Францыі сядзіць дома без працы і вымушаны ўвесь час штосьці даказваць следчым.

Нагадаем, што апроч нью-ёркскай справы, Строс-Кана таксама падазраюць у датычнасці да групы, якая займалася пастаўкай прастытутак у гатэлі французскага горада Ліль.