"Danone-Юнімілк" пакараюць за "вываз сыравіны"
Крытыка Аляксандра Лукашэнкі на адрас "Danone-Юнімілк" не засталася без наступстваў. Інвестыцыйнае пагаджэнне з кампаніяй будзе перагледжанае.
Пра гэта заявіла першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Надзея Каткавец сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
"Мы пераглядаем інвестыцыйнае пагадненне з кампаніяй у адпаведнасці з даручэннямі прэзідэнта", — сказала намміністра.
На мінулым тыдні Лукашэнка выказаў незадаволенасць працай "Danone-Юнімілк" у Беларусі. Паводле яго словаў, супрацоўніцтва з кампаніяй абмяжоўваецца толькі перапрацоўкай і экспартам пітнага малака, то бок — "вывазам сыравіны".
Каткавец падкрэсліла, што інвестар не выканаў усіх умоваў, якія былі ўключаныя ў пагадненне, перадае РІА "Новости".
Фота: sostav.ru