Дарожнае здарэнне пад Зэльвай: загінулі 4 чалавекі (фота, відэа)

Паводле папярэдніх звестак, адзін з кіроўцаў не справіўся з кіраваннем на абледзянелай дарозе і выехаў на сустрэчную паласу, дзе і адбылося сутыкненне з іншай машынай. Удар быў такой сілы, што ад машыны, якая ішла насустрач, практычна нічога не засталося. Загінулі кіроўца і двое пасажыраў — 26-гадовы хлопец, яго маці і сястра.

Несумяшчальныя з жыццём траўмы атрымаў і пасажыр іншага “Фольксвагена”, ён не быў прышпілены рэменем бяспекі. Кіроўца трапіў у рэанімацыю з цяжкімі траўмамі, інфармуе БелаПАН.

Фота — gaigrodno.by