Дар'я Домрачева заняла трэцяе месца ў мас-старце "Гонкі чэмпіёнаў"

Пераможцай жа стала Анастасія Кузьміна, якая прадстаўляла Славакію.  Другое месца заняла Кайса Мякярайнен з Фінляндыі.

Уладальніца вялікага Крыштальнага глобуса гэтага сезону Тура Бергер ужо на першай стральбе дапусціла тры прамашкі і адразу адкацілася на апошняе месца. Гэта пазбавіла яе магчымасці змагацца за прызавыя месцы, адзначаюць спартовыя СМІ.

Фота — vesti.kz