Даследчыкі Беларусі збяруцца на кангрэс у Літве
Другі міжнародны кангрэс адбудзецца 28-30 верасня ў Коўне.
Яго ладзіць кансорцыум беларускіх і літоўскіх арганізацый пад эгідай Універсітэта Вітаўта Вялікага ў Літве і беларускага інстытута “Палітычная сфера”, перадае Радыё Рацыя. Сёлета на ім асобна будзе працаваць літаратурная секцыя.
У мерапрыемстве плануецца ўдзел каля двухсот спецыялістаў з розных краін свету, якія займаюцца даследаваннем Беларусі і рэгіёна Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Кангрэс прадугледжвае ўдзел даследчыкаў у галінах сацыяльных і гуманітарных навук. Акрамя гэтага, у межах кангрэса плануецца абмеркаванне праблем рэгіянальнага развіцця, стасункаў Беларусі з іншымі краінамі і арганізацыя актуальных навуковых і грамадскіх дыскусій.