Дата 11.11.11 стварыла ажыятаж у мінскіх ЗАГСах
Толькі ў Ленінскім раёне сталіцы сёння распісваюцца 43 пары, хоць усяго два тыдні таму туды прыйшло 5 пар.
У ЗАГСе Кастрычніцкага раёна будзе ўдвая болей цырымоніяў, чым звычайна — 40 пар замест звыклых 20. Усяго ж у Мінску сёння возьмуць шлюб каля 300 пар. Гэта лічба пераўзыходзіць нават іншыя “магічныя” дні — 7 ліпеня 2007 года, 8 жніўня 2008 года, 9 верасня 2009 года і 10 кастрычніка 2010 года, піша kp.by
Зрэшты, самі работнікі ЗАГСаў у магію лічбаў не вераць. Па іх назіраннях, разводаў сярод такіх пар не меней, чым сярод тых, хто пажаніўся ў самыя звычайныя дні.