Дата фэсту ў Будславе перанесеная на тыдзень

Пра гэта паведамляе газета Віцебскай дыяцэзіі “Каталіцкі Веснік”. Паводле святароў, такі парадак — святкаванне ў выходныя дні — захаваецца і ў наступныя гады. Гэтак больш людзей змогуць прыняць удзел ва ўрачыстасцях.

Нагадаем, што кожны год ў Будслаўскім фэсце бярэ ўдзел шмат моладзі. Летась пілігрымы з Віцебскай дыяцэзіі выказалі свой пратэст супраць міліцэйскіх турнікетаў, усталяваных вакол месца правядзення фэсту.