Давід Вілья не застанецца ў "Барселоне"

Нагадаем, сёлета ён працяглы час залечваў пералом нагі.

Як паведамляе "Прессбол", у "Барсе" Давід Вілья будзе яшчэ да канца сезона. Чакаецца, што летам ён з'явіцца ў англійскім "Ліверпулі". За 31-гадовага форварда зборнай Іспаніі, нібыта, гатовыя заплаціць ад 12 да 15 мільёнаў еўра.

У "Барселоне" Вілья гуляе ад 2010 года. Да таго ён выступаў за "Валенсію".

Фота — Associated Press