Дэлегацыя ЗША адмаўляецца ўдзельнічаць у паседжанні АБСЕ без Карняенкі

Амбасадар Келі адзначыў, што Злучаныя Штаты па-ранейшаму глыбока занепакоеныя сур’ёзнымі парушэннямі Беларуссю сваіх абавязанняў перад АБСЕ ў галіне правоў чалавека, асноўных свабодаў і вяршэнства закона, інфармуе сайт "Хартыя'97".

Амбасадар згадаў пераслед журналіста Андрэя Пачобута і затрыманне журналіста Еўрарадыё Паўла Свярдлова. Асобна ён вылучыў інцыдэнт з Віктарам Карняенкам, якому не дазволілі вылецець у Вену на канферэнцыю АБСЕ, прысвечаную выбарам. Па словах дыпламата, пакуль Карняенку адмаўляюць у праве на свабоду перамяшчэння, дэлегацыя ЗША не будзе прымаць удзел у канферэнцыі АБСЕ.

Фота — svaboda.org