Дэвід Боўі прэзэнтуе новы кліп “The Stars (Are Out Tonight)” (відэа)

Дэвід Боўі выдаў свежы трэк пад назвай “The Stars (Are Out Tonight)”. Ролю жонкі Дэвіда ў кліпе выканала Цільда Суінтан. Кліп зняла рэжысер Флорыя Сігісмондзі, якая здымала відэа на песні “Little Wonder” і “Dead Man Walking”.

Боўі шакаваў фанатаў і мас-медыя ў мінулым месяцы, парушыўшы дзесяцігадовую цішню ў сваёй музычнай кар’еры выпускам новай песні “Where Are We Now?” і анонсам новага альбома. Альбом спрадзюсаваны даўнім паплечнікам Боўі Тоні Вісконці, і будзе выдадзены ў пачатку сакавіка.

Па словах гітарыста Дэвіда Боўі Джэры Леанарда, якія перадае часопіс Rolling Stone, цалкам верагодна, што з новай пласцінкай музыка адправіцца ў турнэ.

Фота: www.nme.com