Для бабруйчан бясплатна працуе "персанальны" ляснік

У бабруйскім лясгасе ахвочым выбраць елку ў лесе самастойна паведамляюць, што тэарэтычна такое магчыма, але не так проста. Калі не хочацца купляць на "елачным кірмашы", дык трэба прыйсці ў лясніцтва, пагутарыць з лесніком, каб той паказаў, дзе елкі сячы можна, а дзе не.

Цікава, што такая паслуга нічога не каштуе! Прыйдзецца заплаціць толькі за абраную елку згодна з прайсам. У лясніцтве кажуць, што сярэдняя елка да 2 метраў вышынёй будзе каштаваць каля 50-70 тысяч рублёў.