Палітолаг: Для Лукашэнкі нявыгадна даць Кадафі прытулак у Беларусі

У інтэрв'ю сайту "Товарищ.online" ён заявіў, што кіраўнік Беларус не пагодзіцца на тое, каб даць прытулак лідару Лівійскай Джамахірыі. 


Нагадаем, экс-міністр замежных справаў Лівіі заявіў, што Кадафі ўцячэ з краіны праз 2-3 тыдні. Лівіец выказаў меркаванне, што Кадафі будзе шукаць прытулак у Беларусі, каб пазбегнуць працэсу ў Міжнародным судзе ў Гаазе і захаваць свае грошы. 


На думку Фёдарава, Беларусь не стане дзеля Кадафі сварыцца адначасова і з Захадам, і з Расіяй. А сам лівійскі лідар не лічыцца легітымным ні там, ні там.


Эксперт мяркуе, што Кадафі не змог бы прывезці з сабой у Беларусь значныя смумы грошай, бо яны "замарожаныя" ў замежных банках.