Еўракамісія абвергла, што для Еўропы рыхтуецца новы "план Маршала"

Нагадаем, агенцтва Reuters са спасылкай на іспанскія СМІ паведаміла, што новы план выратавання еўразоны, над якім, нібыта, працуе Еўракамісія, закліканы адрадзіць эканамічны рост у краінах, якія пацярпелі ад мераў жорсткай эканоміі. Яго нават параўналі з "планам Маршала", калі еўрапейскія краіны, што пацярпелі ад Другой сусветнай вайны, атрымалі дапамогу ад ЗША.

Паводле новага плану, у эканомікі 27 краін-сябраў ЕС будзе інвеставана 200 млрд еўра. Гэтыя грошы пойдуць на развіццё інфраструктуры, аднаўляльных крыніц энергіі і высокіх тэхналогій.

Аднак Еўрапейская камісія сёння абвергла інфармацыю пра распрацоўку маштабнага інвестыцыйнага плана.

Фота — delfi.lv