Дні кіно Швецыі адкрыліся ў Магілёве
На працягу чатырох дзён гледачы змогуць паглядзець чатыры фільма.
Да 30 чэрвеня ў кінатэатры "Космас" магілеўчане пабачаць адну дакументальную і тры мастацкіх стужкі, паведамляе БелаПАН.
Сярод іх -- "Падпарадкаванне" рэжысёра Стэфана Ярла,"Дзяўчынка" Фрэдрыка Эдфельта, "Добраахвотна-прымусова" Рубэна Эстлунда і "Сумніўна" Марыі Блум Мікі. Паказ фільмаў пачаўся з дакументальнай стужкі "Супрацьстаянне", якую магілеўчанепабачылі адразу пасля ўрачыстага адкрыцця дзён.