Дні культуры Беларусі адкрываюцца ў Літве

Там Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі выканае творы Пятра Чайкоўскага, Дзмітрыя Смольскпгп, Джорджа Гершвіна і Іягана Штраўса. Таксама ў публічнай бібліятэцы імя Адама Міцкевіча сёння пачне працаваць выстава "Янка Купала і Літва", перадае БЕЛТА.

У рамках Дзён культуры пройдуць гастролі фальклорнай групы "Купалінка", Тэатра-студыі кінаактора, Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, Магілёўскага абласнога драмтэатра.

Акрамя таго, у горадзе Вісагінасе пройдзе ХVII Свята беларускай песні, у горадзе Анікшчай выступяць беларускія калектывы.

Завершацца Дні культуры Беларусі ў Літве 30 кастрычніка спектаклем "Бахчысарайскі фантан". Яго пакажуць артысты Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета.

Фота: makutello.blogspot.com