Дом, дзе нарадзіўся “Гары Потэр”, прадаюць за $3,7 млн
Брытанская пісьменніца Джаан Роулінг выставіла на продаж свой дом у Эдзінбургу, дзе напісала чатыры з сямі кніг пра юнага чарадзея.
Дом у прэстыжным раёне шатландскай сталіцы прадаецца за 2,25 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў (гэта 3,7 млн долараў). Роулінг набывала гэтае жытло нашмат танней. Пісьменніца, капітал якой ацэньваецца ў 910 млн долараў, пасялілася ў гэтым доме ў 1999 годзе. Праз дзесяць год яна набыла іншае жытло, перадаюць інфармагенцтвы.