Дом Максіма Гарэцкага ў Горках зруйнуюць
Навукова-метадычная Рада пры Міністэрстве культуры не прызнала ягоную гістарычную каштоўнасць.
Цяпер мясцовыя ўлады без перашкодаў могуць знесці будынак. Замест яго Мінкульт плануе стварыць музейную экспазіцыю, прысвечаную класіку беларускай літаратуры. У яе возьмуць прыдатныя для выкарыстання элементы будынка.
Нагадаем, што будынак, у якім у 1920-х гадах жыў Максім Гарэцкі, прызнаны аварыйным. Фестываль “Дажынкі-2012”, які сёлета адбудзецца ў Горках, толькі прыспешыў знос будынка.
Грамадскасць Горак прапаноўвала адрамантаваць дом і побач з ім усталяваць помнік беларускаму пісьменніку. Аднак улады вырашылі зрабіць іначай.

Фота — svaboda.org