Домрачава пабяжыць у гонцы пераследу пад нумарам 2

Першай на дыстанцыю пойдзе гаспадыня трасы Тура Бергер, беларуска Дар’я Домрачава пойдзе ўслед за ёй праз 12 секунд.

Іншыя беларускія біятланісткі пабягуць пад такімі нумарамі: Надзея Пісарава — 20, Надзея Скардзіна — 26, Людміла Калінчык — 33.

Гонка пачнецца а 16.00 па мінскім часе.