Дрыбінскі падлетак скраў кабель з будаўнічага крана
Здарэнне адбылося на тэрыторыі будоўлі па вуліцы Зялёная ў Дрыбіне.
Як паведамляе магілёўская абласная міліцыя, 16-гадовы хлопец залез на пад’ёмны кран і зняў 50 метраў кабеля. Шкоду ацанілі ў больш як 2 млн рублёў.
Цяпер юнаму экстрэмалу пагражае да трох гадоў турмы.