“Дудуткі” пасля пажару (фота)
Кіраўніцтва музею лічыць, што прычынай узгарання стаў чалавечы фактар.
На мінулых выходных у прыватным музейна-этнаграфічным комплексе «Дудуткі», што ў Пухавіцкім раёне, згарэла некалькі музейных і вытворчых памяшканняў. У агні загінула вялікая частка экспанатаў, архіваў, асабістых рэчаў заснавальніка комплексу Яўгена Будзінаса. Дырэктар Музэйнага комплексу старажытных народных рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі" Сяргей Дзюкараў лічыць, што прычынай пажару магло стаць неасцярожнае абыходжанне з агнём, паведамляе “Радыё Свабода”. У тую ноч у “Дудутках” гуляла вяселле.
