Два чалавекі загінулі ў ДТЗ у Мінску
Яшчэ адзін паранены. Здарэнне адбылося 7 студзеня а 4.00 на праспекце Незалежнасці ў раёне бульвара Таўбухіна.
Аўтамабіль BMW-318 з двума пасажырамі наехаў на бардзюрны камень, ударыўся ў агароджу і перавярнуўся. Падрабязнасці і прычыны аварыі высвятляюцца, інфармуе БЕЛТА.
Усяго ж за мінулыя суткі ў Мінску зафіксавана 98 дарожных здарэнняў, сем з іх — па віне нецвярозых кіроўцаў, парушэнне хуткасці дапушчана ў 86 выпадках. Акрамя таго, адзначана 340 парушэнняў па віне пешаходаў.